Навіны Навіны Беларусі

Апазіцыя прапануе народу свой план выхаду з крызісу

Апазіцыя прапануе народу свой план выхаду з крызісу

3594 праглядаў
Рух «За Свабоду» падтрымлівае ідэю правядзення дэмакратычнымі сіламі сумесных кампаній і, у прыватнасці, прапануе далучацца да кампаніі «Народная праграма».

10 лістапада адбылося пасяджэнне Савета шасці суб’ектаў беларускай апазіцыі (Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Партыі БНФ, Беларускай партыі левых «Справядлівы свет», кампаніі «Гавары праўду!», Аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» і Руху «За Свабоду»).

На ім было вырашана стварыць экспертную групу, якая ўжо з наступнага тыдня зоймецца выпрацоўкай адзіных пазіцый кааліцыі па цэлым шэрагу кірункаў.

Як распавёў намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч, гаворка ідзе пра шляхі вырашэння сітуацыі з палітвязнямі, стратэгіі на парламенцкія выбары, антыкрызісную праграму ад апазіцыі і пра акцыі, прымеркаваныя да гадавіны скандальных прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня.

«Мы, безумоўна, падтрымліваем ідэю правядзення сумесных кампаній. І, каб не гучалі адны толькі агульныя словы, прапанавалі астатнім суб’ектам кааліцыйнай „шасцёркі“ ўдзел ва ўжо існуючай кампаніі „Народная праграма“, якая ставіць сваёй мэтай якраз выпрацоўку прапаноў па пераменах у краіне і прыцягненне грамадства да абмеркавання гэтых прапаноў», — кажа Юрась Губарэвіч.

Што тычыцца выбараў у парламент, то, па яго словах, «агульнага рашэння аб фармаце вядзення гэтай выбарчай кампаніі — вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты альбо, наадварот, байкот — пакуль няма». Аднак «Рух «За Свабоду», які мае адпаведны досвед, ужо цяпер заяўляе пра гатовасць каардынаваць сумесную кампанію актыўнага назірання «За сумленныя выбары».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Права выбару

Апошнія навіны