Навіны Навіны Беларусі

Падаражанне бензіну патлумачылі дэвальвацыяй і барацьбой з паліўнымі спекулянтамі

Падаражанне бензіну патлумачылі дэвальвацыяй і барацьбой з паліўнымі спекулянтамі

2180 Праглядаў
Дзясятае ў гэтым годзе падаражанне бензіну і дызпаліва адбылося 10 лістапада — адпаведна на 3,5% і 7%. Кошт за 1 літр на аўтазапраўках цяпер роўны:

бензін Нармаль-80 — 4900 рублёў
бензін АІ-92 — 5150 рублёў
бензін АІ-95 — 5550 рублёў
дызельнае паліва — 5750 рублёў.

«Перагляд цэн на нафтапрадукты зроблены ў сувязі з дэвальвацыяй беларускага рубля ў мэтах змяншэння страт нафтаперапрацоўчых заводаў пры рэалізацыі аўтамабільнага паліва на ўнутраным рынку і зніжэння яго спекуляцыйнага вывазу за межы краіны з-за значнага дыспарытэту коштаў на аўтамабільнае паліва ў Беларусі і суседніх дзяржавах», — патлумачылі падаражанне ў «Белнафтахіме».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны