Навіны Навіны Беларусі

Апальны ў Беларусі «Ляпіс Трубяцкой» зняў кліп «Не быць скотам!»

Апальны ў Беларусі «Ляпіс Трубяцкой» зняў кліп «Не быць скотам!»

3512 Праглядаў
Кампазіцыя напісана на вершы класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы («Хто ты гэткі?»).

Спачатку Сяргей Міхалок проста чытаў іх на канцэртах.

«Я доўга не мог падступіцца да гэтага верша, бо тут у некалькіх радках закладзены эпас і гісторыя цэлага народа, — распавядае Сяргей Міхалок. — Мяне патрэсла, што вершы, напісаныя шмат гадоў назад і якія былі ў той час злабадзённымі і сфакусаваліся на рэальным жыцці, і сёння гучаць вельмі актуальна. Усцешна, што Купала можа падказаць ўсім беларусам, што рабіць і як жыць тут і цяпер — прычым лепш, чым любыя прамовы сучасных палітыкаў. У яго вершах закладзена нейкая агульначалавечая канцэпцыя, якая выходзіць за рамкі сённяшняга дня, таму цяпер для мяне „не быць скотам“ — гэта галоўны дэвіз».

«Ляпісы» выконваюць гэтую песню на канцэртах у Расіі і Украіне, бо ў Беларусі яны пад забаронай. А лідарам гурта Сяргеем Міхалком зацікавілася Генпракуратура — з-за інтэрв’ю з рэзкай крытыкай Аляксандра Лукашэнкі. Угледзелі абразу кіраўніка дзяржавы. Музыку чакаюць на допыт, а інтэрв’ю адпраўлена на лінгвістычную экспертызу.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны