Навіны Навіны Беларусі

Дзяды на мяжы васьмідзясятых-дзевяностых: Страху не было!

Дзяды на мяжы васьмідзясятых-дзевяностых: Страху не было!

2592 праглядаў Мінск
Рымейк экспазіцыі «Народнай выставы», прысвечанай гісторыі адзначэння беларускага Дня памяці продкаў адбыўся 5 лістапада.

Выстава мае нагадаць нашым грамадзянам пра тыя часы, калі страху не было.

Фотаздымкі з адзначэння ў розных гарадах Беларусі Дзядоў пры канцы 80-х і на пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя былі размешчаны на аўтобусных прыпынках вуліцы Маякоўскага, па маршруце шэсця да Лошыцкага яра, якое на наступны дзень, 6 лістапада, правялі прадстаўнікі КХП-БНФ.

Праект зладжаны ў межах кампаніі «Страху няма!». На фотаздымках паказаны вуліцы беларускіх гарадоў, на якія яшчэ ў часы існавання СССР выходзілі дзясяткі тысяч беларусаў, каб аддаць даніну павагі і памяці сваім загінулым у часы сталінскага тэрору суайчыннікам. Тады людзі не баяліся.

Фотаздымкі, размешчаныя на прыпынках, можна паглядзець таксама тут

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны