Навіны Аналітыка

Эксперт: Лукашэнка адцягвае ўвагу мужчын з эканамічных праблем на вайсковыя гульні

Эксперт: Лукашэнка адцягвае ўвагу мужчын з эканамічных праблем на вайсковыя гульні

2440 Праглядаў
Чаму Аляксандар Лукашэнка надае сілам тэрытарыяльнай абароны такую вялікую ўвагу і навошта ён даў званні генерал-маёраў кіраўнікам абласцей і Мінска? Ці можа гэта быць падрыхтоўкай да рэвалюцыі па лівійскім ці егіпецкім сцэнары?

«Тэрытарыяльныя войскі — дрэнная абарона супраць рэвалюцыі, паўстанняў, сацыяльных бунтаў, бо гэта тыя людзі, што жывуць побач з патэнцыйнымі апазіцыянерамі і бунтаўнікамі. Наўрад ці яны маюць навыкі такога роду, настрой і душэўны стан, каб выступаць нейкімі жандармамі, дзяржымордамі. Для нейтралізацыі ўнутраных сацыяльных канфліктаў, бунтаў у нас ёсць унутраныя войскі, міліцыя, прычым у дастатковай колькасці — паводле некаторых дадзеных падраздзяленняў МУС у нас парадку 90 тысячаў. У іх ёсць спецсродкі, спецтэхніка, агентурная сетка — я думаю, усё неабходнае для гэтых мэтаў», — кажа ваенны эксперт Аляксандр Алесін на радыё «Свабода».

І «супраць рэгулярных сілаў, супраць авіяцыі, сілаў спецыяльнага прызначэння наўрад ці тэрытарыяльная абарона здольная быць дастаткова эфектыўнай».

На думку эксперта, «ва ўмовах эканамічных цяжкасцяў, росту пратэстных настрояў і незадавальнення насельніцтва — асабліва сярод дарослага, дзеяздольнага, актыўнага ва ўзросце 35-50 гадоў — гэта перш за ўсё імкненне пераключыць іх энергію, іх увагу на гэткія вайсковыя гульні, на вучэнні. Улічваючы, што гэта набывае дастаткова сур’ёзны размах, дый невядома хто будзе прыцягнуты да гэтых вучэнняў».

«І другое — прысваенне званняў, выбудоўванне паралельна з адміністрацыйнай вертыкаллю аналага нейкай вайсковай вертыкалі, вайсковай арганізацыі — гэта імкненьне падмацаваць вертыкаль улады вертыкаллю вайсковых званняў, зрабіць чыноўнікаў больш кіраванымі, усталяваць больш жорсткі кантроль і адказнасць, абавязаць іх хутчэй рэагаваць і быць больш паслухмянымі камандам згары», — лічыць Аляксандр Алесін.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны