Навіны Навіны Руху

Якое месца Беларусі ў Балтыйскім рэгіёне?

Якое месца Беларусі ў Балтыйскім рэгіёне?

3080 Праглядаў Клайпеда
Прадстаўнікі Руху «За Свабоду» выступілі на міжнароднай летняй акадэміі «Рэалізацыя стратэгіі Еўрапейскага Саюзу для рэгіёну Балтыйскага мора: тэорыя і практыка», што ладзілася 30-31 ліпеня ў Клайпедзе.

Ужо восьмі год эксперты з розных балтыйскіх краінаў збіраюцца на літоўскім узбярэжжы, каб абмеркаваць розныя аспекты развіцця рэгіёну. Сярод сёлетніх выступоўцаў — міністр замежных спраў Літвы Аўдроніус Ажубаліс і дэпутат Сейму, намеснік старшыні камісіі па еўрапейскіх справах Пятрас Аўштравічус, а таксама прадстаўнікі іншых міністэрстваў Літвы, парламента Нямеччыны, палітыкі, акадэмікі.

Дарадца лідэра Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец, пачаў свой выступ з гістарычнага пытання маладым літоўскім кансерватарам: які адсотак арміі Вітаўта на Грунвальдскім полі складалі ваяры з тэрыторыі сённяшняй Беларусі. Галоўны тэзіс — Беларусь таксама трэба разглядаць як Балтыйскую краіну.

Лейтматыў выступу Аляксандра Лагвінца: краіны рэгіёну маюць жыццёва важнае значэнне для беларусаў. Яны, найперш Польшча, Літва, Швецыя, Нямеччына, Нарвегія, а таксама Чэхія, Галандыя, ЗША ды Вялікабрытанія моцна падтрымліваюць незалежнае грамадства ў Беларусі. Але застаецца яшчэ шмат чаго зрабіць наперадзе.

Даша Слабчанка, каардынатарка адукацыйных праектаў Руху «За Свабоду», распавяла пра ўдзел Беларусі ў праграме Балтыйскага рэгіёну і пра магчымыя выгоды для розных зацікаўленых груп. Былі паднятыя пытанні існавання ў Беларусі артыкула Крымінальнага кодэксу РБ 193.1 («дзейнасць ад імя незарэгістраваных арганізацый»), зніжэння коштаў шэнгенскіх віз для беларусаў, будаўніцтва вугальнай станцыі ў Зельве і атамнай станцыі на Астравеччыне, празрыстасці дзелавых стасункаў з Беларуссю, а таксама шляхі больш шырокага ўключэння трэцяга сектару ў праекты з краінамі Балтыйскага рэгіёну.

— Нашаю мэтаю было не пераказваць добравядомыя жахі пра рэжым альбо зрабіць прамоцыю Руху, а нагадаць пра важнасць супрацы з шырокім дэмакратычным колам, з трэцім сектарам, пра агульныя каштоўнасці, пра важнасць экалагічных пытанняў. Нашаю задачай было прапанаваць канкрэтныя крокі, што асабліва важна на тле актывізацыі стасункаў Вільні з афіцыйным Мінскам. Вельмі важна, каб дэмакратычныя сілы і трэці сектар не засталіся ў баку, — падкрэсліла Дар’я Слабчанка.

Па выніках працы летняй акадэміі яе удзельнікі падпісалі дэкларацыю, дзе падкрэслілі важнасць балтыйскага рэгіёну а таксама неабходнасць больш шчыльнага супрацоўніцтва з такімі краінамі, к Нарвегія, Беларусь і Расія.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны