Навіны Навіны Беларусі

Медычныя кансультацыі падаражалі на траціну

Медычныя кансультацыі падаражалі на траціну

2025 Праглядаў
Цяпер кансультацыя самага «таннага» спецыяліста – лекара другой кваліфікацыйнай катэгорыі – каштуе амаль 45 тыс. руб. Раней за яе трэба было заплаціць 34 тыс. Больш за ўсё давядзецца аддаць за параду акадэміка НАН Беларусі – 129 тыс. руб. замест 99 тыс., як было раней.

Гэта прадугледжваецца пастановаю Міністэрства аховы здароўя № 101 ад 28 верасня 2011 г., якая вызначае новыя максімальна дазволеныя тарыфы. Апошні раз кошты змяняліся ў чэрвені 2008 г.

«Гэтае палажэнне не супярэчыць таму факту, што ў Беларусі бясплатная медыцына, — тлумачаць у прэс-службе Міністэрства аховы здароўя. — Калі хворы чалавек трапляе ў шпіталь, ніхто ж не бярэ з яго грошай за лячэнне. А вось звяртаючыся, напрыклад, у платную стаматалогію, цяпер давядзецца заплаціць больш».

У любым выпадку беларуская медыцына застаецца параўнальна недарагою, прынамсі для замежнікаў. «Да нас шмат людзей прыязджае з Расіі, дый з далёкага замежжа кліентаў хапае, — расказваюць у кол-цэнтры прыватнага медычнага цэнтру „Нардзін“. — У параўнанні з тою самаю Расіяй шмат якія працэдуры, як ультрагукавое даследаванне, так і, напрыклад, тамаграфія атрымліваюцца ў некалькі разоў таннейшымі. Ну і, вядома ж, стаматалогія — пры невысокіх цэнах попыт на нашых спецыялістаў проста гіганцкі». //«Белсат»

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны