Навіны Навіны Беларусі

У Барысаве распачалі крымінальную справу супраць былога палітвязня

У Барысаве распачалі крымінальную справу супраць былога палітвязня

2185 Праглядаў Барысаў
Былога палітвязня і яго сябра абвінавачваюць у абразе дзяржаўных сімвалаў паводле артыкула 370 Крымінальнага кодэкса. Пад пераслед міліцыі маладыя людзі патрапілі пасля таго, як 26 кастрычніка ў цэнтры Барысава былі залітыя фарбай дзяржаўныя сцягі.

У ноч на 27-га кастрычніка ў доме Аляксандра Малчанава, былога палітвязня за Плошчу, адбыўся ператрус, падчас якога супрацоўнікі міліцыі шукалі забароненую нацыянальную сімволіку і канфіскавалі кампутар. Аляксандр быў затрыманы. Хоць міліцыя не знайшла ніякіх фармальных доказаў, Аляксандра ўсё ж нейтралізавалі. 27 кастрычніка суд Барысаўскага раёна асудзіў яго па артыкуле 23.4 КаАП РБ, пакараўшы адміністратыўным арыштам на 10 сутак. У вечары гэтага дня з санкцыі пракурора ў яго доме быў праведзены другі ператрус. Два ператрусы 27 кастрычніка адбыліся і на кватэры ў Андрэя Нікалаеўскага.

У межах крымінальнай справы па арт. 370 КК РБ Аляксандра Малчанава пакуль не дапытвалі. Учора яго адвакату патэлефанаваў следчы Барысаўскага РУУС Ігар Альшэўскі, які і паведаміў пра ўзбуджэнне крымінальнай справы за знявагу дзяржаўных сімвалаў. У міліцыі ўжо дапыталі Андрэя Нікалаеўскага. Аляксандр Малчанаў намераны размаўляць з міліцыянтамі толькі ў прысутнасці адваката.

Абвінавачанне па артыкуле 370 Крымінальнага кодэкса РБ можа пацягнуць за сабой пакаранне ў выглядзе грамадскіх работаў, ці штрафу, ці папраўчых работаў тэрмінам да двух гадоў, ці арышту тэрмінам да трох месяцаў, ці абмежаваннем волі тэрмінам да года, адзначае Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны