Навіны Навіны Руху

Кіраўніца Офіса за дэмакратычную Беларусь сустрэлася з беларускай моладдзю

Кіраўніца Офіса за дэмакратычную Беларусь сустрэлася з беларускай моладдзю

5277 Праглядаў Мінск
Сустрэча з Вольгай Стужынскай, якая на запрашэнне мінскага Еўрапейскага клубу прыехала з Бруселю, адбылася 28 кастрычніка ў офісе Руху «За Свабоду».

Вольга Стужынская скончыла Коласаўскі ліцэй, вучылася ў БДУ, але дыплом атрымала ўжо ў Бруселі. Стажыравалася ў Еўрапарламенце. Апошнія 10 год жыве ў Бруселі, дзе і заснавала Офіс за дэмакратычную Беларусь.

Кіраўнічка Офіса распавяла пра гісторыю яго стварэння, дзейнасць, пра праекты, у якіх давялося ўдзельнічаць яе арганізацыі і якія распрацоўваюцца зараз.

Больш падрабязна госця спынілася на праекце Clearing House («Дом узаемапаразумення»), які накіраваны на ўсталяванне і пашырэнне партнёрскіх стасункаў паміж еўрапейскімі і беларускімі НДА. Яна таксама паведаміла пра дзейнасць сваёй арганізацыі, накіраваную на спрашчэнне візавага рэжыму для беларусаў з боку краін ЕС.

Прысутныя задавалі шмат пытанняў наконт перспектываў удзелу Беларусі ў праграме Ўсходняга партнёрства, якую ініцыяваў Еўрапарламент, распытвалі пра ўмовы дзейнасці недзяржаўных арганізацый у ЕС, цікавіліся парадкам распрацоўкі праектаў, якія будуць спрыяць развіццю праеўрапейскіх настрояў, пашырэнню дэмакратычных каштоўнасцяў у беларускім грамадстве.

Сустрэча прайшла ў цёплай, сяброўскай атмасферы і доўжылася амаль тры гадзіны.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Еўрапейскія клубы

Апошнія навіны