Навіны Навіны Беларусі

Бярозаўскі раён: Яшчэ адна шкодная вытворчасць

Бярозаўскі раён: Яшчэ адна шкодная вытворчасць

3706 Праглядаў Белаазёрск Брэст Пінск
У Белаазёрску (Бярозаўскі раён) плануюць арганізаваць вытворчасць свінцу — яна павінна стаць адным з этапаў стварэння поўнага цыклу вырабу ў Беларусі акумулятараў. Іх збіраюць у Пінску, але з вялікім імпартным складнікам.

У жніўні было абвешчана аб правядзенні грамадскіх слуханняў наконт магчымасці з’яўлення такога прадпрыемства, кажа кіраўнік аддзялення Руху «За Свабоду» ў Брэсцкай вобласці Зміцер Траццяк.

Але да гэтай пары яны альбо не праведзены, альбо праведзены таемна. Таму Траццяк даслаў запыт у Бярозаўскі райвыканкам з патрабаваннем адказаць, дзе, калі і хто праводзіў гэтыя слуханні.

Дарэчы, у Бярозаўскім раёне гэта будзе ўжо другое прадпрыемства са шкоднай вытворчасцю. Раней было пабудавана прадпрыемства «Франдэса» па вырабе пестыцыдаў

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны