Навіны Навіны Беларусі

Мінскі Еўраклуб запрашае на сустрэчу з Вольгай Стужынскай

Мінскі Еўраклуб запрашае на сустрэчу з Вольгай Стужынскай

5410 Праглядаў Мінск
Кіраўніца Офісу за Дэмакратычную Беларусь распавядзе пра яго працу, пра сакрэты поспеху за мяжой, а таксама пра асаблівасці еўрапейскай палітычнай кухні.

Офіс за Дэмакратычную Беларусь — гэта некамерцыйная недзяржаўная арганізацыя, якая месціцца ў Бруселі. Была ўтвораная беларусамі ў 2006 годзе з мэтай падвышэння эфектыўнасці кантактаў паміж Еўрапейскім Звязам, буйнымі міжнароднымі арганізацыямі (ААН, Рада Еўропы і інш.) і прыхільнікамі рэформаў у Беларусі.

Офіс за Дэмакратычную Беларусь — бадай, адна з найбольш паспяховых і вядомых арганізацый па прасоўванні беларускіх інтарэсаў за мяжой. І сакрэт не толькі ў тым, што месціцца ля самага сэрца Аб’яднанай Еўропы.

Вольга Стужынская гатовая падзяліцца з наведвальнікамі Еўрапейскага клуба досведам таго, як у далечыні ад Радзімы можна быць ёй карысным.

Сустрэча адбудзецца ў пятніцу, 28 кастрычніка, а 18.00 у офісе Руху «За Свабоду» па адрасе пр. Незалежнасці 80-73.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Еўрапейскія клубы

Апошнія навіны