Навіны Навіны Беларусі

Грамадзянская супольнасць апелюе да Канстытуцыйнага суда

Грамадзянская супольнасць апелюе да Канстытуцыйнага суда

2228 Праглядаў Мінск
У Канстытуцыйны суд 24 кастрычніка перададзены калектыўны зварот ад імя 26 беларускіх няўрадавых арганізацый у сувязі з апошнімі зменамі ў заканадаўства аб палітычных партыях і масавых мерапрыемствах.

Як паведамляе БелаПАН, заяўнікі заклікаюць Канстытуцыйны суд на этапе папярэдняга канстытуцыйнага кантролю скарыстацца сваімі паўнамоцтвамі і не дапусціць значнага парушэння канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян у сувязі з новымі заканадаўчымі актамі.

У звароце прыводзяцца факты супярэчнасці нормаў новых законаў нормам АБСЕ, а таксама Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах у частцы свабоды сходаў і свабоды асацыяцый. На падставе падрабязнага аналізу права ў калектыўным звароце робіцца выснова аб неабходнасці прызнаць не адпаведнымі Канстытуцыі закон «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у закон Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» і закон «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь».

Сярод арганізацый, якія далучыліся да звароту ў КС, — Беларускі Хельсінкскі камітэт, Цэнтр прававой трансфармацыі, Рух «За Свабоду», Магілёўскі праваабарончы цэнтр, РГА «Мір для ўсіх», ГА «Экадом».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны