Навіны Навіны Беларусі

Генпракуратура: Міхалок казаў пра Лукашэнку, як амаральны хуліган

Генпракуратура: Міхалок казаў пра Лукашэнку, як амаральны хуліган

3125 Праглядаў
Крымінальная справа ў дачыненні да Сяргея Міхалка не распачыналася, ніякіх следчых дзеянняў не праводзілася. Пра гэта на брыфінгу 17 кастрычніка паведаміў начальнік упраўлення Генеральнай пракуратуры па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасці прававых актаў Павел Радзівонаў.

Паводле яго слоў, пракуратурай Цэнтральнага раёна Мінска праводзіцца праверка па факце распаўсюджвання інфармацыі, якая змяшчаецца ў інтэрв’ю музыканта. «Так званыя „адважныя і бяскрыўдныя“ выказванні саліста „Ляпіса Трубяцкога“, відавочна, знаходзяцца за рамкамі не толькі норм этыкі і маралі, але і права», — заявіў Радзівонаў.

Паводле яго слоў, у любым цывілізаваным грамадстве абраная музыкантам форма выказвання «з’яўляецца недапушчальнай і ставіць яе аўтара ў разрад банальных хуліганаў». «Міхалок лічыць сябе чалавекам культурным і сучасным. Значыць, яго творчая дзейнасць павінна будавацца на прынцыпах павагі да асобы. Выказванне грамадзянскай пазіцыі павінна будавацца на тых жа прынцыпах — без абразы і знявагі каго б там ні было», — сказаў прадстаўнік Генпракуратуры.

Ён паведаміў, што вынікам праверкі стане прававая ацэнка.

Як паведамлялася раней, Сяргей Міхалок выкліканы ў пракуратуру Цэнтральнага раёна Мінска. Позва з патрабаваннем з’явіцца на допыт была ўручана маці музыканта. Сам ён цяпер знаходзіцца на гастролях у Расіі.

Што сказаў Міхалок:

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны