Навіны Навіны Руху

У Мінску адбылося паседжанне гарадской арганізацыі Руху «За Свабоду»

У Мінску адбылося паседжанне гарадской арганізацыі Руху «За Свабоду»

2840 Праглядаў Мінск
Дакументы на рэгістрацыю кандыдатам у дэпутаты ў Мінгарсавет падалі дзевяць актывістаў арганізацыі.

16 сакавіка, на паседжанні, прысвечаным выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы, разглядаліся вынікі збору подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты ў дэпутаты. У раённыя выбарчыя камісіі гораду неабходныя дакументы і падпісныя лісты здалі 9 прэтэндэнтаў ад Руху «За Свабоду».

Падчас сустрэчы таксама былі абмеркаваныя пытанні звязаныя з арганізацыяй гарадской структуры БНБ і Руху «За Свабоду». На паседжанні ратыфікаваны папярэдні тэкст дамовы пра стварэнне гарадской структуры БНБ. Юрасю Меляшкевічу даручана прадстаўляць інтарэсы мінскага Руху «За Свабоду» падчас падпісання дамовы. Сход па стварэнню Мінскай структуры Руху «За Свабоду» вырашана правесці пасля выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны