Навіны Навіны Беларусі

Кадэбісты амаль тыдзень утрымліваюць аўтамабіль рухаўца

Кадэбісты амаль тыдзень утрымліваюць аўтамабіль рухаўца

2840 Праглядаў Масты
Кіраўнік гродзенскага абласнога аддзялення Руху «За Свабоду» Сяргей Трафімчык без тлумачэння прычынаў ужо некалькі дзён пазбаўлены сродку перамяшчэння.

Міліцыянты затрымалі яго 7 кастрычніка на пад’ездзе да раённага цэнтра Масты. Яны патрабавалі рушыць разам з імі ў Мастоўскі РАУС для разбіральніцтва. Праваахоўнікі заявілі, маўляў, ёсць звесткі, што аўтамашына, якой кіраваў актывіст, магла быць задзейнічаная для здзяйснення злачынства.

Актывіста пратрымалі да вечара, а машыну, пасля шчыльнага дагляду і канфіскацыі невялікай колькасці асобнікаў газеты «Новы Час» ды інфармацыйных бюлетэняў без выходных дадзеных, загналі ў бокс і апламбавалі.

14 кастрычніка ўладальнік забранай аўтамашыны патэлефанаваў у РАУС з патрабаваннем патлумачыць прычыны фактычнага арышту маёмасці. Міліцыянты паведамілі, што ніякай інфармацыі даць не могуць, бо справай займаецца Камітэт дзяржбяспекі.

Трафімчык абураны такім адказам і мае намер звяртацца са скаргай на дзеянні міліцыянтаў у абласную пракуратуру.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны