Навіны Навіны Руху

Беларусы Польшчы і Ўкраіны падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве

Беларусы Польшчы і Ўкраіны падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве

3771 прагляд Варшава
Падпісанне дамовы паміж Беларускім Домам у Варшаве і Беларускім Цэнтрам ва Ўкраіне адбылося 13 кастрычніка варшаўскай сядзібе Беларускага дома.

«Супрацоўніцтва двух замежных устаноў „незалежнай Беларусі“ будзе грунтавацца на каардынацыі дзейнасці, мерапрыемстваў і праектаў. Сумесная дзейнасць арганізацый будзе садзейнічаць усталяванню трывалых беларуска-польскіх і беларуска-ўкраінскіх адносін і такім чынам паспрыяе наладжванню і пашырэнню польска-украінскіх сувязяў па беларускаму пытанню», — гаворыцца ў прэ-рэлізе Беларускага Дома Інфармацыйнага.

Ад імя Беларускага Дома ў Варшаве дамову падпісалі яго сузаснавальнікі сябра Рады Руху "За Свабоду"Алесь Зарэмбюк і Зміцер Бародка. Беларускі цэнтр ва Ўкраіне прадстаўляў яго стваральнік Вячаслаў Сіўчык.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны