Навіны Навіны Руху

Грунвальдская харугва для Аляксандра Мілінкевіча

Грунвальдская харугва для Аляксандра Мілінкевіча

6085 Праглядаў Мінск Бершты
Сябры і паплечнікі прэзентавалі лідэру Руху «За Свабоду» да дня народзінаў рэканструяваны баявы сцяг Вялікага Княства Літоўскага.

Харугва ўяўляе сабой шоўкавае чырвонае палотнішча памерам 110×160 сантыметраў, у цэнтры якога на адным баку метадам аплікацыі вышыты старажытны герб «Пагоня», на другім — Божая маці Марыя з дзіцём.

Гэта класічная вайсковая харугва, якая выкарыстоўвалася палкамі ВКЛ з 1410 году. Пад гэткай харугвай беларускія войскі здабылі вялікую перамогу пад Грунвальдам і на працяглы час забяспечылі для шэрагу краін Еўропы магчымасць мірнага і ўстойлівага развіцця.

Адноўленыя пад кіраўніцтвам гісторыка Анатоля Грыцкевіча, мастака Міколы Купавы, геральдыста Анатоля Цітова некалькі харугваў войска ВКЛ былі асвечаныя ў Катэдральным касцёле. З рэканструяванымі харугвамі беларусы ўдзельнічалі ў святкаванні 600-годдзя Грунвальдскай перамогі, якое было арганізавана ў Польшчы.

Непасрэдна дзень народзінаў, 25 ліпеня, Аляксандр Мілінкевіч адзначыў на радзіме, у Берштах. Лідэр Руху «За Свабоду» атрымаў каля сотні віншаванняў.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны