Навіны Беларусь і Свет

Мінск абвінавачвае Варшаву ў правакацыях

Мінск абвінавачвае Варшаву ў правакацыях

2303 праглядаў Мінск Варшава
МЗС Беларусі заяўляе, што з задавальненнем успрыняў запэўненні Польшчы наконт адсутнасці якіх бы то ні было прэтэнзій на беларускую тэрыторыю.

Так прэс-сакратар знешнепалітычнага ведамства Андрэй Савіных пракаментаваў запрашэнне амбасадара Беларусі ў Польшчы Віктара Гайсёнка ў МЗС гэтай краіны, дзе яму быў заяўлены пратэст у сувязі з выказваннямі Аляксандра Лукашэнкі, зробленымі 7 кастрычніка на прэс-канферэнцыі для расійскіх СМІ, пішуць «Мы».

Нагадаем, беларускі прэзідэнт сказаў:

— Гэта ж Польшча! Яны ж вялікія дзеячы! Яны спяць і бачаць, што мяжа Польшчы праходзіць каля Мінска, яны ніяк не могуць пагадзіцца з тым, што мяжа — за Гродна.

Далей — больш:

— Купіце ў Польшчы геаграфічныя мапы, вы там пабачыце: мяжа каля Мінска. Гэта вось Сталін дрэнны — узяў і адабраў землі Заходняй Беларусі ў палякаў.

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі ў адказ заявіў:

— Гэта ўсё — лухта. І ў сувязі з гэтым мы выклікаем амбасадара Беларусі ў Польшчы. Мы не можам так талерантна і спакойна ставіцца да такіх нічым не абгрунтаваным выказванняў беларускага лідара. Відавочна, што мы паважаем беларускі народ, таму што лічым, што гэты народ — еўрапейскі. Мы хочам, каб вы карысталіся ўсімі прывілеямі і перавагамі еўрапейскага народа. А такія дзіўныя выказванні і матывацыі сведчаць толькі аб стане розуму таго, хто пра гэта кажа.

Між тым, акрамя задавальнення адсутнасцю замахаў Варшавы на беларускія землі, МЗС нашай краіны заявіў:

— Разам з тым мы не можам ігнараваць дзеянні польскіх уладаў, накіраваныя на палітызацыю ўзаемаадносін з польскім нацыянальным меншасцю ў Беларусі, выдзяленне фінансавых рэсурсаў для ўмяшання ва ўнутрыпалітычныя працэсы ў нашай краіне, а таксама безадказныя выказванні вышэйшых службовых асобаў Польшчы ў дачыненні да Беларусі.

Як сказаў Савіных, «адмова польскага боку ад гэтых правакацыйных дзеянняў і дазволіць ліквідаваць многія непатрэбныя праблемы ў нашых узаемаадносінах».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны