Навіны Беларусь і Свет

Мілінкевіч: Юлія Цімашэнка — палітзняволеная

Мілінкевіч: Юлія Цімашэнка — палітзняволеная

2912 Праглядаў
Украінскі суд прызнаў Юлію Цімашэнку вінаватай у перавышэнні службовых паўнамоцтваў і нанясенні стратаў дзяржаўнаму прадпрыемству «Нафтагаз» падпісаннем газавых кантрактаў з Расіяй у 2009 годзе. Прысуд — 7 гадоў турмы і забарона цягам 3 гадоў займаць дзяржаўныя пасады. Столькі, колькі патрабаваў пракурор.

Ці можна сказаць, што ў суседняй з Беларуссю краіне з’явіліся палітзняволеныя?

На думку Аляксандра Мілінкевіча, ва Ўкраіне цяпер усталёўваецца цэнтралізаваная аўтарытарная ўлада, пачынаючы з дамінавання адной палітычнай сілы ў СМІ: «Гэта дрэнны знак».

У такіх умовах, па словах лідара Руху «За Свабоду» Аляксандра Мілінкевіча, працэс над Цімашэнкай падаецца палітычна матываваным: «Ёсць вялікія сумневы, што суд быў аб’ектыўным. Выглядае на тое, што адна палітычная групоўка разабрался з іншай — уладная з апазіцыйнай».

Мілінкевіч таксама адзначыў, што разам постсавецкім краінам (Беларусі, Украіне, Малдове) было б лягчэй ісці да Еўропы, аднак згортванне дэмакратычных працэсаў ускладняе еўраінтэграцыю.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны