Навіны Беларусь і Свет

У Баранавічах забаранілі пікет салідарнасці з Юліяй Цімашэнкай

У Баранавічах забаранілі пікет салідарнасці з Юліяй Цімашэнкай

2145 Праглядаў Баранавічы
Мясцовыя ўлады не дазволілі актывісту Руху «За Свабоду» Рыгору Грыку выказаць публічную падтрымку былому прэм’еру Украіны.

У лісце з гарвыканкаму за подпісам намесьніка старшыні Дзьмітрыя Касьцюкевіча паведамляецца, што правядзеньне пікету не дазваляецца, бо «мэта пікетаваньня можа быць расцэненая ўрадам Украіны як умяшаньне ўва ўнутраныя справы суседняй дзяржавы».

«Я катэгарычна нязгодны з рашэньнем Баранавіцкага гарвыканкаму. А наконт таго, што тут нейкае ўмяшаньне ў справы Ўкраіны — гэта лухта! Я ж не заклікаю да зьвяржэньня законна выбранай улады Ўкраіны, а хачу толькі аказаць маральную падтрымку Юліі Цімашэнцы. Ёсьць артыкул 35 Канстытуцыі, у якім сказана, што грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права праводзіць мітынгі, шэсьці, пікеты. І гэтае права гарантуецца дзяржавай. А вось чыноўнікі перашкаджаюць, пазбаўляюць мяне гэтага права. Дарэчы, гэта ўжо пяты запар пікет, які мне забараняюць у Баранавічах. Таму я мушу зьвяртацца ў пракуратуру, бо парушаныя мае канстытуцыйныя правы», — распавёў Рыгор Грык.

Грык плянаваў правесьці пікет салідарнасьці зь Юліяй Цімашэнкай пад лёзунгам «Стане праўда, стане воля!» у старым парку Баранавічаў 16 кастрычніка.

Рыгор Грык пабываў ва Ўкраіне ў ліпені, быў у судзе на працэсе Юліі Цімашэнкі і ў намётавым гарадку ў яе падтрымку.

Паводле Радыё Свабода

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны