Навіны Беларусь і Свет

Аляксандр Мілінкевіч павіншаваў Дональда Туска з пераканаўчай перамогай на парламенцкіх выбарах

Аляксандр Мілінкевіч павіншаваў Дональда Туска з пераканаўчай перамогай на парламенцкіх выбарах

2640 Праглядаў Мінск
Ліст з віншаваннем адпраўлены на імя старшыні Грамадзянскай платформы, прэм’ер-міністра Польшчы Дональда Туска, партыя якога 9 кастрычніка атрымала найбольшую падтрымку выбарцаў.

«Ад усёй душы жадаю вам поспеху ў рэалізацыі Вашай перадвыбарнай праграмы і ўсяго самага найлепшага ў дзеяннях на карысць развіцця і росквіту Польшчы, з якой Беларусь мае супольную гісторыю і сумесныя памкненні да дэмакратычных каштоўнасцяў», — піша Аляксандр Мілінкевіч у сваім віншаванні.

Лідар Руху «За Свабоду» выказвае ўпэўненасць, што новы польскі ўрад будзе працягваць курс на падтрымку грамадзянскай супольнасці і незалежнасці Беларусі. На думку Аляксандра Мілінкевіча, гэта найлепшыя інвестыцыі ў будучыню і пабудову добрасуседскіх, дружалюбных адносін паміж нашымі краінамі.

Аляксандр Мілінкевіч адзначае, што ініцыятыва польскага боку аб прадастаўленні дапамогі па мадэрнізацыі для дэмакратычнай Беларусі ў палітычным кантэксце сённяшняга дня вельмі важная.

Лідар Руху «За Свабоду» таксама падкрэсліў вялікае значэнне таго, што Еўрапейскі звяз, дзе Польшча адыгрывае ўсё большую ролю, з’яўляецца натуральным партнёрам, зацікаўленым у дэмакратычнай, незалежнай і еўрапейскай Беларусі.

«Мы зробім разам болей! Я спадзяюся, што нашы сумесныя намаганні прывядуць да дэмакратычных зменаў і ўмацавання прыязных стасункаў паміж беларускім і польскім народамі», — завяршае свой ліст Аляксандр Мілінкевіч.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны