Асноўныя патрабаванні да лагатыпа:
- Працы могуць быць выкананыя ў адвольнай тэхніцы і колеравай гаме, з магчымасцю іх наступнай мадыфікацыі, напрыклад, у пячатку ці элемент бланка.
- Выявы лагатыпаў прымаюцца ў электронным выглядзе ў фармаце cdr (CorelDRAW), jpg, а таксама ў выглядзе адсканаваных малюнкаў з іх абавязковым апісаннем.
- Файлы з лагатыпамі не павінны перавышаць 5 Мб. Малюнак лагатыпа ў фармаце *.jpg мусіць мець памер, які дазваляе паўнавартасна ацаніць яго якасці (рэкамендаваны памер
1000-1600 пікселаў па большым баку). - Лагатып будзе выкарыстоўвацца Еўраклубамі розных гарадоў, таму на выяве павінна быць месца для размяшчэння назвы горада.
- Лагатып мусіць быць простым і лёгка пазнавальным.
Лагатып можа ўтрымліваць назву «Еўраклуб» або «Еўрапейскі клуб». Колькасць работ ад аднаго ўдзельніка ─ неабмежаваная. Працы дасылайце, калі ласка, на электронную скрыню euroclub.miensk@gmail.com. У лісце пазначайце свае імя і прозвішча, кантакты: e-mail, тэлефон. Лісты прымаюцца да 20 кастрычніка 2011 г.
Аўтары найлепшых работ будуць адзначаныя прызамі. Пераможцу чакае грашовая ўзнагарода.
Арганізатары конкурса пакідаюць за сабой права далейшай публікацыі і размяшчэння конкурсных прац у сетцы інтэрнет у межах асветніцкай і іншай дзейнасці з пазначэннем імя аўтара.
Больш падрабязна пра конкурс тут