Навіны Навіны Беларусі

«Ахова» Народнага сходу

«Ахова» Народнага сходу

2871 прагляд Мінск
Супрацоўнікаў сілавых структураў, якія былі прыцягнутыя для «забеспячэння парадку» на апазіцыйным сходзе, што ладзіўся ў Мінску на Бангалоры, верагодна было не меней, чым саміх удзельнікаў мерапрыемства.

Сілавікі шырока выкарыстоўвалі апрабаваную на акцыях «маўклівага пратэсту» тактыку «звышсціпласці». Невядомыя маўклівыя людзі ў чорным палявалі па сканчэнні мерапрыемства на асобных анархістаў і, пасля выматваючай працы, сядалі ў мікрааўтобусы, пазбаўленыя нумарных знакаў, што з’яўляецца грубым парушэннем ПДР.

Каля 14.20 калона аўтобусах без нумарных знакаў з шчыльна закрытымі фіранкамі вокнамі выехала з-за гандлёвага цэнтру «Зебра» на вуліцу Сурганава.

Празмерная ананімнасць абаронцаў беларускага парадку ў свой час, на адной з летніх акцый пратэсту нават выклікала зацікаўленасць пракуратуры. А што зараз?

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны