Навіны Навіны Беларусі

Актывіста Руху арыштавалі на пяць сутак

Актывіста Руху арыштавалі на пяць сутак

2825 Праглядаў Мінск
Суддзя Заводскага райсуда Мінска Алена Някрасава спрычынілася да рэпрэсіяў, бо наўмысна трактавала раздачу інфармацыйных улётак пра Народны сход як парушэнне нормы Закону «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь».

Актывіст Руху «За Свабоду» Ян Мельнікаў быў затрыманы ўвечары 5 кастрычніка падчас раздачы ўлётак пра Народны сход на прахадной Мінскага аўтамабільнага завода. Учора суд Заводскага раёна Мінска (суддзя — Алена Някрасава) асудзіў яго на пяць сутак адміністратыўнага арышту за нібыта «парушэнне парадку арганізацыі масавага мерапрыемства».

— Лічу, што пакаранне нашага актывіста абсалютна неправамернае. На яго міліцыянты склалі пратакол па артыкуле 23.34 КаАП «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства або пікетавання». Суддзя гэта абвінавачванне падтрымала. Але ж нормы закону «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» не распаўсюджваюцца на народныя сходы, а наш актывіст раздаваў запрашэнні менавіта на такое мерапрыемства, — перакананая адзін з каардынатараў Руху па Мінску Ірына Бохан.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны