Навіны Навіны Беларусі

Сарваны брыфінг з прэзентацыяй непрыемных для Лукашэнкі лічбаў

Сарваны брыфінг з прэзентацыяй непрыемных для Лукашэнкі лічбаў

3299 Праглядаў Мінск
6 кастрычніка беларускія ўлады сарвалі штоквартальны брыфінг незалежных экспертаў для прадстаўнікоў дыпламатычнага корпусу, які павінен быў адбыцца ў пасольстве Польшчы ў Мінску.

У прыватнасці, на брыфінгу павінны былі быць прадстаўленыя вынікі вераснёўскага сацыялагічнага апытання, праведзенага Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў. Аднак на шляху ў пасольства быў затрыманы заснавальнік НІСЭПД Алег Манаеў.

Сацыёлаг упэўнены, што яго затрымалі на некалькі гадзін для таго, каб сарваць запланаваны брыфінг. Чаму менавіта цяпер? Бо Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычны даследаванняў праводзіць такія брыфінгі кожны квартал ўжо 15-ы год.

«Няма сумневаў, справа ў тым, што ў гэтым годзе беларускі аўтарытарызм сутыкнуўся з самым сур’ёзным выклікам за ўсю сваю гісторыю. Пасля травеньскай дэвальвацыі беларускага рубля ў краіне здарыўся наймацнейшы сацыяльна-эканамічны крызіс, інфляцыя дасягнула 60 адсоткаў, паставіўшы сусветны бягучы рэкорд, а даходы насельніцтва ўпалі больш чым удвая. Па выніках апытання грамадскай думкі, праведзенага незалежнымі сацыёлагамі ў верасні, амаль 88 адсоткаў рэспандэнтаў лічаць, што беларуская эканоміка знаходзіцца ў крызісе, прычым больш за 61 адсотак лічаць вінаватым крызісу самога прэзідэнта (урад — 44 адсоткі). Рэйтынг А. Лукашэнкі ўсяго за дзевяць месяцаў абваліўся з 53 да 20 адсоткаў, дасягнуўшы гістарычнага мінімуму за ўсе сямнаццаць гадоў яго кіравання. Пагроза сацыяльнага выбуху становіцца ўсё больш рэальнай. У «надыходзячых прыцемках» ўлады пачынаюць «баяцца ўласнага ценю», — гаворыцца ў адмысловай заяве Алега Манаева.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны