Навіны Навіны Беларусі

Беларускія ўлады маніпулюць курсамі, каб людзі здавалі даляры?

Беларускія ўлады маніпулюць курсамі, каб людзі здавалі даляры?

2546 Праглядаў
Пасьля значнага ўмацаваньня рубля на дадатковай сэсіі Беларускай валютна-фондавай біржы, якое адбывалася цягам трох папярэдніх тыдняў, сёньня рубель беларуская валюта істотна абясцэнілася. Па выніках таргоў 6 кастрычніка даляр набраў адразу 200 пунктаў, усталяваўшыся на адзнацы 7810 рублёў. Да лічбы 10600 — адразу на 180 рублёў — вырас эўра. Ці можна казаць, што хуткая пэрспэктыва выхаду на раўнаважны курс апынулася пад пагрозай?

Ад пачатку таргоў на дадатковай сэсіі 14 верасьня беларускі рубель адолеў шлях ад 8600 да 7610 за даляр. Але сёньня — падзеньне адразу на дзьве сотні. Які збой адбыўся ў мэханізьме паступовага збліжэньня афіцыйнага курсу з рынкавым? Бо паказьнік, вызначаны Нацыянальным банкам, працягвае паступальны рух у бок 6000 рублёў за даляр.

Доктар эканамічных навук Леанід Лыч лічыць, што «курс будзе нейкі час вось так хістацца. Сёньня рубель абваліўся, а заўтра, магчыма, зноў будуць рабіць, каб ён умацоўваўся».

«Чаму? Таму што вельмі ж хочацца, каб насельніцтва свае даляры збыло і яны з кішэняў людзей перакачавалі ў банкі ці куды-небудзь у больш утульнае месца, разумееце? Мяркую, што адна з галоўных мэтаў таго, што зараз адбываецца, — гэта штучнае паніжэньне курсу даляра. То бок, панізіць яго да 7500, нават 7000 ці 6500, каб потым сказаць насельніцтву: бачыце, зьніжаецца курс даляра, дык бяжыце хутчэй, здавайце, пакуль ён яшчэ адносна высокі. А то пасьля будзеце здаваць даляры па 6000, а можа і па 5500. Прыпужаць крыху. І нават ня столькі прыпужаць, колькі падштурхнуць людзей да такіх дзеяньняў», — сказаў эксперт у інтэрв’ю радыё «Свабода».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны