Навіны Аналітыка

Ці з’явіцца ў Беларусі сярэдні клас?

Ці з’явіцца ў Беларусі сярэдні клас?

3966 Праглядаў
Дзяржава абяцае зрабіць стаўку на прыватны бізнэс як аснову свайго эканамічнага росту. Чаму многія прадпрымальнікі ўспрымаюць гэтую пазітыўную прапанову з асцярогай і не вераць у сур’ёзнасць намераў ўрада фармаваць у краіне сярэдні клас?

У аўторак, 4 кастрычніка, члены ўрада ўпершыню пагаварылі з асноўнымі аб’яднаннямі прадпрымальнікаў, абмеркаваўшы пытанні рэалізацыі прапаноў Нацыянальнай платформы бізнесу Беларусі-2011.

— Асноўны месеж выступленняў міністраў эканомікі, фінансаў і прэм’ера: «Бізнэс — гэта той канёк, які можа вывесці нас з крызісу», — характарызуе атмасферу пашыранага пасяджэння прэзідыума ўрада з удзелам прадстаўнікоў беларускіх дзелавых колаў старшыня Бізнес-саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя Куняўскага Георгій Бадзей.

Пакуль жа, па дадзеных Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, удзельная вага прыватнага сектара ў фарміраванні ВУП складае ў Беларусі каля 30%. У іншых постсавецкіх краін гэты паказчык перавышае 50%.

Старшыня Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Віктар Маргелаў самым важным вынікам пасяджэння Саўміна лічыць павышэнне ўзроўню даверу паміж уладай і асноўнымі бізнес-асацыяцыямі. Ён спадзяецца, што вынікам сустрэчы стане стварэнне пры Міністэрстве эканомікі пастаянна дзеючай рабочай групы па разглядзе рэалізацыі прапаноў Нацыянальнай платформы.

— З боку ўрада ніхто не быў супраць прапаноў дзелавой супольнасці. Міністр эканомікі казаў пра тое, што прыватныя прадпрымальнікі і прадстаўнікі бізнес-супольнасці, якія сёння развіваюць бізнэс на аснове арэндных адносін, павінны мець магчымасць набываць ва ўласнасць арандаваныя вытворчыя актывы і зямельныя ўчасткі. Мы ж выказаліся на хвалюючую многіх ІП тэму — аб вяртанні прадпрымальнікам права наймаць работнікаў не з ліку сваіх сем’яў, — адзначае Віктар Маргелаў.

Беларускаму бізнесу патрэбныя канкурэнтаздольныя падаткі і дэбюракратызацыя эканомікі, лічыць эксперт:

— Важна, каб бізнес мог вырашаць свае пытанні з уладай на партнёрскім узроўні, а не па прынцыпе «ты начальнік — я дурань».

Лепшай падтрымкай бізнесу з боку дзяржавы, на думку Георгія Бадзея, стала б стварэнне роўных умоў доступу для суб’ектаў гаспадарання ўсіх формаў уласнасці і няўхільнае выкананне палажэнняў Дырэктывы № 4, якая цяпер выконваецца «не так, як хацелася б».

Дзяржава можа «зачыніць» любога прадпрымальніка

Але не ўсе вераць у сур’ёзнасць намераў ўрада фармаваць у Беларусі сярэдні клас і прыслухоўвацца да меркавання прадпрымальнікаў.

Намеснік старшыні руху салідарнасьці «Разам», прадпрымальнік Аляксандр Макаеў у інтэрв’ю «Заўтра тваёй краіны» падкрэслівае, што бізнес ўжо дзесяць гадоў кормяць абяцаннямі, а пасяджэнне ўрада з удзелам бізнес-колаў называе чарговай агітацыйнай кампаніяй.

— Мы даўно ўжо не накіроўваем прапановы ў Саўмін, таму што, мяркуючы па папярэднім досведзе, ні адна ініцыятыва ад малога бізнесу не праходзіла. Не знаходзілі водгуку ва ўрадзе прапановы, якія тычыліся найму работнікаў, зніжэння падатковай нагрузкі прадпрымальнікаў. Відавочна, што дзяржава звернута да бізнесу вядомай бокам, — адзначае лідар прадпрымальнікаў.

На думку Аляксандра Макаева, малому бізнесу, які з’яўляецца асновай эканомікі любой краіны, ад дзяржавы патрэбна не падтрымка, а рэфармаванне заканадаўства.

— Ёсць законы, якія перашкаджаюць развіццю бізнесу і дазваляюць «зачыніць» любога прадпрымальніка. У 2008-м годзе, напрыклад, па дадзеных прадпрымальніцкіх саюзаў, кожны пяты бізнэсмен сядзеў у турме.Я не думаю, што сітуацыя змянілася. У Крымінальным кодэксе ёсць артыкул аб нанясенні шкоды «у асабліва буйным памеры без прыкмет крадзяжу». Кожнаму свавольнаму прадпрымальніку, у якога выявілі парушэнні, могуць прыляпіць гэты артыкул і адправіць яго за краты на тэрмін ад пяці гадоў і вышэй. Вядзенне бізнесу ў Беларусі вельмі рызыкоўны занятак.

Адзін з лідараў малога бізнэсу, прадпрымальнік, актывіст Руху «За Свабоду» Аляксандр Таўстыка назваў пасяджэнне Саўміна і дзелавых колаў таемным, паколькі загадзя не было вядома, каго запрасілі на гэтую сустрэчу.

— Чаго ад улады можна чакаць? Я не веру гэтым людзям. Яны могуць хіба што выказвацца, што хтосьці жыве не па сродках, — лічыць Аляксандр Таўстыка. — Хацелася б убачыць спіс прадстаўнікоў дзяржавы, якія займаюцца пытаннямі бізнесу: хто за што адказвае, паслухаць іх справаздачы, прапановы, прагнозы.

Што абяцае ўрад

1. Забяспечыць роўны доступ суб’ектаў гаспадарання, незалежна ад формы ўласнасці, да арэндзе, крэдытных рэсурсаў, аказанні паслуг, пастаўках прадукцыі.

Пакуль жа, па дадзеных бізнес-саюзаў, каля 90% прадпрымальнікаў у Беларусі не з’яўляюцца ўласнікамі сваіх вытворчых плошчаў і зямельных участкаў, на якіх яны размешчаны. Яны вядуць бізнес на аснове адносін доўгатэрміновай арэнды. Такое становішча абцяжарвае прыток інвестыцый і сучасных тэхналогій, як у сферу прыватнага бізнесу, так і ў цэлым у рэальны сектар эканомікі краіны.

2. Сфармаваць інстытут ўласніка за кошт праграмы малой прыватызацыі, якая была пачатая ў 1992 годзе і забытая ў 1996 годзе.

3. Правесці дэбюракратызацыю і забяспечыць мінімальнае ўмяшанне ў гаспадарчую дзейнасць прадпрыемстваў.

4. Знізіць падатковую нагрузку і спрасціць падатковае адміністраванне. Аб паступовым зніжэнні падатку на прыбытак заявіў прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч з агаворкай, што канчатковае рашэнне яшчэ не прынята.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны