Навіны Аналітыка

Эксперт: Мытны саюз — пастка для Беларусі

Эксперт: Мытны саюз — пастка для Беларусі

2500 Праглядаў
Гэтак кажуць эксперты, але ці разумеюць гэта ўлады? Паводле эканаміста Аляксандра Сінкевіча, Мытны саюз мала чым адрозніваецца ад рэйдарскага захопу маёмасці дзяржавы.

Пра гэта сведчыць і пашырэнне прыватызацыі, як бы яе не адцягвалі ўлады і няясная сітуацыя з коштам на газ.

Нягледзячы на тое, што ў пятніцу Аляксандр Лукашэнка заяўляў аб узгодненай зніжцы за газ, у парламенце прагучала лічба 288 долараў за кубаметр. Гэта амаль на 60–40 долараў болей за сёлетні кошт.

«Атрымліваецца, што для беларускіх прадпрыемстваў газ будзе ўдвая даражэй, як для расейскіх. Такім чынам, гэтая мытная дамова — па-сутнасці прафанацыя. У такой сітуацыі цяжка ўвогуле казаць пра нейкі Мытны саюз. Можна казаць, што мы і не ўваходзілі ў сапраўдны Мытны саюз», — заявіў спадар Сінкевіч.

Але гэта толькі пачатак. З наступнага года Беларусь будзе працаваць разам з Расеяй ды Казахстанам у Адзінай эканамічнай прасторы. У гэтай структуры, паводле экспертаў, умовы будуць яшчэ больш жорсткія. Менавіта таму гэтак важна сёння максімальна збіць кошт на газ, бо мажлівасцяў выхаду Беларусі з Мытнага саюзу, на якое ў пятніцу чарговы раз намякаў Аляксандр Лукашэнка, практычна няма.

«Выйсця трэба было шукаць раней, калі можна было стварыць нейкую Балтыйска-Чарнаморскую асацыяцыю, падумаць пра альтэрнатыўныя крыніцы электрычнасці, энерганосьбітаў», — кажа Аляксандр Сінкевіч.

Сёння Беларусь засталася без альтэрнатывы ў энергетычным забеспячэнні. Адзіны, хоць і спрэчны козыр, — «Белтрансгаз». Ягоны продаж забяспечыць таннейшы газ. Але гэтага хопіць толькі на чатыры гады, да новага кантракту. Што будзе далей? Выглядае на тое, што пасля гэтага ўжо не будзе, чым гандляваць, і рэйдарскі захоп маёмасці здзейсніцца. //«Белсат»

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны