Навіны Навіны Беларусі

«Што я ведаю пра Еўропу?».

«Што я ведаю пра Еўропу?».

3938 Праглядаў Мінск
Клуб еўрапейскіх настаўнікаў пры падтрымцы Асацыяцыі па міжнародных пытаннях АМО (Чэхія) і ПАГА «Рух «За Свабоду» арганізуюць восьмы рэспублiканскi конкурс школьных каманд на веданне Еўрапейскага Звязу.

Запрашэнне да ўдзелу ў конкурсе «Што я ведаю пра Еўропу?» адрасавана ў першую чаргу настаўнікам, зацiкаўленым у актуалiзацыi ведаў аб культурна-гістарычных сувязях Беларусі і Еўропы.

Конкурс 2011 года будзе прысвечаны 20-годдзю Вышаградскай групы.

Конкурсныя заданні арыентаваныя на вучняў 8-11 класаў, каманда складаецца з 5 вучняў і кіраўніка. Падрыхтоўка да конкурсу і выкананне заданняў адборачнага тура і фінала можа быць выкарыстана настаўнікамі для паглыблення ведаў па гісторыі Беларусі і Еўропы, а таксама ў якасці пазакласнай выхаваўчай працы для настаўнікаў, зацікаўленых у выхаванні любові, гонару і патрыятычных пачуццяў да сваей краіны.

Жадаючыя паўдзельнічаць у конкурсе «Што я ведаю пра Еўропу?» мусяць да 21 кастрычніка 2011 г. даслаць выкананые заданні адборачнага тура (спампаваць заданні можна тут) на электроны адрас igken@mail.ru, а таксама пазначыць:

  • Мясцовасць
  • Навучальную ўстанову
  • Кіраўніка каманды
  • Узрост удзельнікаў каманды
  • Кантакты (мабільны тэлефон і е-mail)

Конкурс 2011 года будзе праходзiць у два этапы: паўфінал (пісьмовы адборачны тур) і фiнал (камандная гульня з удзелам 3-х пераможцаў паўфіналу).

Каманды-пераможцы адборачнага тура конкурсу «Што я ведаю пра Еўропу?» (яны будуць вызначаны не пазней за 25 кастрычніка) паедуць на фінальную гульню ў Вільню. Фінал конкурсу плануецца на апошнія выходныя лістапада альбо першыя выходныя снежня.

Усе выдаткі (праезд у Вільню і назад, пражыванне, харчаванне, культурная праграма) нясуць арганізатары. Удзельнікі фіналу павінны мець пашпарт, выданы не пазней 2003 года, які мае не менш за 3 свабодныя старонкі. Фіналісты атрымаюць памятныя падарункі. Усе каманды-удзельніцы атрымаюць ад арганізатараў конкурсу памятныя дыпломы.

ГІСТОРЫЯ КОНКУРСУ:

Першае спаборнiцтва памiж школьнымi камандамi на веданне гiсторыi Еўрапейскага Саюза i гiсторыi Еўропы прайшло ў 2004 годзе. Пераможцам стала каманда Ждановiцкай сярэдняй школы. У 2005 годзе конкурс праходзiў у два этапы: рэгiянальныя паўфiналы і фiнал у Мiнску. Пераможцам конкурсу стала каманда Расонскай СШ iмя П.Машэрава. У 2006 годзе тытул пераможцаў па выніках паўфіналаў і фіналу перайшоў да каманды Славянскай гімназіі з Бабруйску. У 2007 годзе конкурс праходзiў у адзiн этап, пераможцам якога стала каманда Еўраклуба «Дзе я?» (г. Ліда). У 2008 годзе конкурс зноў праходзіў у два этапы: першы тур (паўфінал) — пісьмовы тэст, другі тур (фінал) — камандныя спаборніцтва. Пераможцамі ўпершыню сталі школьнікі са сталіцы — каманда мінскай СШ № 207. У 2009 годзе конкурс праходзіў у два этапы: першы тур (паўфінал) — пісьмовы тэст, другі тур (фінал) — камандныя спаборніцтва. Пераможцамі ў другі раз стала каманда мінскай СШ № 207. У 2010 годзе конкурс праходзіў у два этапы: першы тур (паўфінал) — пісьмовы тэст, другі тур (фінал) — камандныя спаборніцтва. Пераможцамі стала каманда з Навагрудка «Беларускае кола». Каманды-пераможцы конкурсу ўзнагароджваліся паездкамі ў Варшаву, Брусель, Вільню, Кіеў.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны