Навіны Навіны Беларусі

Акцыя" Стоп-бензін" 3 кастрычніка так і засталася ў планах

Акцыя" Стоп-бензін" 3 кастрычніка так і засталася ў планах

2963 праглядаў Мінск
Вечарам 3 кастрычніка грамадзянская кампанія «Стоп-бензін» планавала правесці ў гарадах краіны акцыю, скіраваную на прыцягненне ўвагі да праблемы пастаяннага росту цэн на паліва.

«Нас хочуць ашукаць, павышаючы цану на паліва на 3% кожныя два-тры тыдні (а можа быць і часцей) доўгі час, — звярталіся актывісты кампаніі да аўтамабілістаў. — У надзеі, што народ як-небудзь паступова прывыкне да становішча дойнай каровы».

Месцамі правядзення акцыі ў Мінску былі вызначаныя ўчастак праспекта Пераможцаў паміж скрыжаваннямі з вул. Няміга і вул. Ігнаценкі і ўчастак праспекта Незалежнасці ад плошчы Я.Коласа да ГУМа. У 19.10 патэнцыяльным удзельнікам акцыі прапаноўвалася зменшыць хуткасць руху да 20-30 км/гадз і ўключыць аварыйку, ці ж спыніцца і адкрыць капот для ліквідацыі «раптоўнай паломкі, выставіўшы знак прыпынку ў адпаведнасці з ПДР».

Карэспандэнтамі БелаПАН, якія знаходзіліся на ўказаных участках абодвух праспектаў, не было заўважана якіх-небудзь прыкмет правядзення акцыі. Хіба што павышаная прысутнасць супрацоўнікаў ДАІ, якія сумавалі.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны