Навіны Беларусь і Свет

Эксперт: Даваць Беларусі цяпер крэдыт МВФ было б злачынствам

Эксперт: Даваць Беларусі цяпер крэдыт МВФ было б злачынствам

1944 праглядаў
Місія Міжнароднога валютнага фондаа 4 кастрычніка пачне працу ў Менску. За два тыдні экспэрты МВФ зробяць сваю ацэнку эканамічнай сытуацыі ў Беларусі. «Магчыма, пасьля гэтага мы пяройдзем у фазу разгляду магчымасьці выдзяленьня новага крэдыту для Беларусі,» — сказаў Уладзімер Амарын.

Па яго словах, «гэта будзе новая праграма. Паводле іх ацэнкі, жорсткая».

«Даваць Беларусі чарговы крэдыт са сродкаў МВФ у дадзены час было б злачынствам,» — лічыць кіраўнік аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Леанід Заіка. І тлумачыць, чаму:

«Таму што на працягу 8 месяцаў было бачна як непрафэсійна, прымітыўна і спалохана выглядалі ўлады. За гэты час рубель дэвальваваўся ў 2,5 разы. Манэтарная палітыка была тупіковай. Ды і ўся эканамічная палітыка выклікае вялікія сумневы. Таму беларускаму ўраду грошы даваць нельга».

Беларусь разьлічвае прыцягнуць да 7 мільярдаў. даляраў ЗША крэдыту ад МВФ, паведаміў Уладзімер Амарын. //Радыё «Свабода»

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны