Навіны Навіны Руху

Скалы — не толькі для горцаў

Скалы — не толькі для горцаў

2806 Праглядаў Мінск
У суботу, 1 кастрычніка, прыхільнікі мінскага Еўрапейскага клуба змаглі даведацца, як развіваецца альпінізм у Беларусі.

Мерапрыемства «Экстрымальныя віды спорту. Еўрапейская мода. Беларуская практыка» мела на мэце паказаць, што беларусы не горшыя за жыхароў прасунутых еўрапейскіх краін, што ў нас таксама існуе зацікаўленасць экстрымам, у прыватнасці — скалалазаннем.

Трэнер клуба «Геліяс» і адзін з кіраўнікоў клуба «MinskOnsight» Сяргей Голубеў расказаў прысутным пра свой клуб і ўласны досвед скалалазання, а таксама пра слэклайн (Slackline) і мульціспорт — новыя віды экстрымальнага адпачынку.

Удзельнікі сустрэчы змаглі паспрабаваць свае сілы ў спецыяльным трэніровачным пакоі клуба «Яма». Падчас майстар-класа прысутныя змаглі пакараскацца па штучных скалах пад пільным вокам інструктара.

Сябры «MinskOnsight» папулярызуюць скалалазанне ў Беларусі, а таксама з’яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі і суарганізатарамі міжнародных спаборніцтваў і фестываляў. Цікава, што ў Еўропе альпінізм распаўсюджаны на столькі, што амаль кожная вучэльня альбо школа абсталяваныя «скалатрынажорамі».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Еўрапейскія клубы

Апошнія навіны