Навіны Навіны Руху

Адукацыя ў Еўропе для беларусаў

Адукацыя ў Еўропе для беларусаў

4337 Праглядаў Мінск
Першае паседжанне Мінскага еўрапейскага клуба, якое адбылося 29 верасня, было прысвечана ўдзелу беларускіх грамадзян у адукацыйных праграмах Еўразвяза.

Перад зацікаўленай моладдзю выступілі асобы, якія ўжо маюць досвед удзелу ў замежных адукацыйных праграмах. Гэта — Вераніка Мазуркевіч, выпускніца Каледжа Еўропы (Натолін, Польшча), Наталля Мотуз (Варшаўскі ўніверсітэт, Польшча), Аляксандр Жулега (дактарант Варшаўскага ўніверсітэта), Марына Каліноўская (Брэменскі ўніверсітэт).

— Я як арганізатар Мінскага еўраклуба перш за ўсё стаўлю за мэту сваёй працы — дзяліцца ведамі, сваім досведам, таму адкрыццё мінскага Еўрапейскага клуба пачалося з такой актуальнай тэмы, як «Адукацыя ў Еўропе». На маім асабістым і на досведзе маіх сяброў бачна, як пашырае кругагляд еўрапейская адукацыя, як яна дае магчымасць бачыць іншыя перспектывы. Вельмі хацелася, каб беларускія студэнты займелі магчымасць параўнаць беларускую і еўрапейскую адукацыі, працягнуць сваё навучанне на Захадзе. Дзеля гэтага і ладзіўся такі міні-семінар. Спадзяюся, што наша інфармацыя была карыснай і зробіць шлях да Еўропы карацейшым, — распавяла пра сустрэчу Наталля Мотуз.

Выступоўцы казалі пра магчымасці паступлення ў еўрапейскія ВНУ для беларусаў, парадак падрыхтоўкі неабходных дакументаў, адукацыйныя праграмы, якія дзейнічаюць для беларусаў.

Шмат каго зацікавіў расповед пра арганізацыю адукацыйнага працэсу у краінах Аб’яднанай Еўропы, пра побыт студэнтаў.

Аляксандр Жулега пазнаёміў прысутных з прынцыпамі еўрапейскай адукацыйнай сістэмы, традыцыямі аўтаноміі ўніверсітэтаў, а таксама з тым, як вядзецца маніторынг засвойвання ведаў, рэйтынгаванне ВНУ, выкладчыкаў і навучэнцаў, і размеркаванне ў звязку з гэтым матэрыяльнай падтрымкі з боку дзяржавы.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Еўрапейскія клубы

Апошнія навіны