Навіны Навіны Руху

Юрась Губарэвіч: Ёсць унутраныя праблемы, перад якімі рэжым бездапаможны

Юрась Губарэвіч: Ёсць унутраныя праблемы, перад якімі рэжым бездапаможны

2523 праглядаў Мінск Варшава
Намеснік старшыні Руху «За Свабоду» ў «Гарачым каментары» на «Белсаце».

Еўразвяз заклікаў Мінск вызваліць палітвязняў і распачаць дыялог з апазіцыяй. Адпаведную дэкларацыю прынялі дэлегаты саміту «Усходняга партнёрства» ў Варшаве. 27 галасоў «за» — з аб’яднанай Еўропы, і пяць, з постсавецкіх краінаў, — «супраць».

Пасля дэмаршу міністра замежных справаў Беларусі ад удзелу ў саміце «Усходняга партнёрства» ў Варшаве адмовіўся і амбасадар Віктар Гайсёнак. Афіцыйныя прадстаўнікі іншых пяці краінаў-удзельніц праграмы не падпісаліся пад тэкстам дэкларацыі, датычнай прававой і палітычнай сітуацыі ў Беларусі. А падпісання еўрапалітыкамі чакае прапанаваны Беларусі «мадэрнізацыйны пакет» дапамогі — 9 млрд долараў.

Паводле намесніка старшыні Руху «За Свабоду», ад такой прапановы Мінск можа адмовіцца толькі праз характар беларускага рэжыму: «Ён не хоча змяняцца, аднак сёння не тая сітуацыя, што была яшчэ некалькі гадоў таму: ёсць унутраныя праблемы, перад якімі рэжым бездапаможны. Ён вымушаны іх вырашаць, і ад прапановы Еўразвязу нельга адмаўляцца».

Нягледзячы на гэта, запрошаны на саміт «Усходняга партнёрства» міністр замежных справаў Сяргей Мартынаў на сустрэчу не з’явіўся, а беларуская дэлегацыя байкатавала другі дзень перамоваў.

Паводле Юрася Губарэвіча, гэта спроба паказаць сваю незалежную пазіцыю.

«Аднак трэба глядзець не толькі на вонкавы эфект, але і на ўнутраныя крокі. Пачаўся працэс вызвалення палітвязняў — і ён будзе працягвацца, бо ў Лукашэнкі няма іншага выйсця», — упэўнены палітык.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны