Навіны Навіны Беларусі

Мінскі Еўраклуб запрашае на экстрым

Мінскі Еўраклуб запрашае на экстрым

2930 Праглядаў Мінск
1 кастрычніка а 15-й гадзіне мінскі Еўрапейскі клуб запрашае на сустрэчу аматараў экстрымальных відаў спорту, а таксама тых, хто жадае паспрабаваць экстрым.

Сустрэча «Экстрымальныя віды спорту. Еўрапейская мода. Беларуская практыка» дазволіць вам:

• Атрымаць больш інфармацыі аб развіцці экстрымальных відаў спорту (скалалазанні, слеклайне, мульціспорце) у нашай краіне;
• Пазнаёміцца з камандай мінскага Скалалазнага клуба «MinskOnsight»;
• Задаць свае пытанні і атрымаць нашы адказы;
• Атрымаць порцыю адрэналіну ад удзелу ў майстар-класе па скалалазанні.

Месца сустрэчы: скаладром клуба «Геліяс», што на вул. Народнай, 35 (ст. м. «Партызанская»).

Вашым уваходным квітком стане зацікаўленасць экстрымам!

Спяшайцеся! Колькасць месцаў абмежаваная! Запіс на майстар-клас вядзецца па тэлефоне +375 29 396 59 69 (Наталля)
— - - - - -
Сустрэча праводзіцца ў рамках праекта «Еўраклуб» Руху «За Свабоду», які накіраваны на прапаганду еўрапейскай інтэграцыі і папулярызацыі каштоўнасцяў Еўрасаюза.

Кантакты мінскага Еўраклуба:

euroclub.miensk@gmail.com
+375 29 1694811(Юрась)
+375 29 3965969(Наталька)

Pyx.by

Vkontakte.ru/club30601222

— - - - - -
MinskOnsight ─ клуб маладых ініцыятыўных людзей, якія паставілі сабе на мэце развіваць спартовае скалалазанне і іншыя экстрымальныя віды спорту. Больш інфармацыі пра клуб можна знайсці на інтэрнет-старонцы Minskonsight.com

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Еўрапейскія клубы

Апошнія навіны