Навіны Навіны Беларусі

Кансультацыі для ахвотных навучацца ў Еўропе

Кансультацыі для ахвотных навучацца ў Еўропе

2770 Праглядаў Мінск Варшава
Жадаеш навучацца ў Еўропе, але не ведаеш, што для гэтага зрабіць? Прыходзь на першую сустрэчу мінскага Еўрапейскага клуба, прысвечаную еўрапейскай адукацыі.

Яна адбудзецца 29 верасня а 18-й гадзіне ў офісе Руху «За Свабоду» (праспект Незалежнасці, 80-73).

Пра сістэму адукацыі ў Еўропе і Балонскі працэс распавядзе дактарант Варшаўскага ўнівэрсітэта Аляксандр Жулега. Карысныя парады дадуць выпускнікі ўніверсітэтаў Нямеччыны і Польшчы.

Напрыклад, на сустрэчы можна будзе даведацца пра разнастайныя стыпендыі, а таксама атрымаць кансультацыі па падрыхтоўцы дакументаў (напісанне матывацыйных лістоў, як заашчадзіць пры вывярэнні копій дакументаў).

Теги: адукацыя ў Еўропе, Еўрапейскі клуб, образование в Европе, Европейский клуб, study in the EU, European Club

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Еўрапейскія клубы

Апошнія навіны