Навіны Навіны Руху

Рух «За Свабоду» рэгіструе рэгіянальныя аддзяленні

Рух «За Свабоду» рэгіструе рэгіянальныя аддзяленні

3023 праглядаў Мінск
Сёння ў галоўную ўправу юстыцыі Мінгарвыканкаму былі пададзеныя дакументы на рэгістрацыю мінскага гарадскога аддзялення Руху «За Свабоду», паведаміў яго кіраўнік Юрась Меляшкевіч. Тое самае зробяць гэтымі днямі і ў шэрагу абласных суполак арганізацыі.

«Рэакцыя ўладаў на нашую спробу стварыць рэгіянальныя аддзяленні Руху „За Свабоду“ будзе паказальнай. Спадзяюся, што ў складаных умовах крызісу выспявае рашэнне аб неабходнасці дыялогу і пошуку прымальных механізмаў супрацы з грамадзянскай супольнасцю. І рэгістрацыя рэгіянальных аддзяленняў Руху магла б быць добрым сігналам да гэтага працэсу», — сказаў Юрась Меляшкевіч у інтэрв’ю Pyx.by.

Летась дакументы на рэгістрацыю падавала суполка Руху на Гомельшчыне, аднак атрымала адмову.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны