Навіны Беларусь і Свет

Афіцыйны Мінск можа адмовіцца ад удзелу ў саміце «Усходняга партнёрства»

Афіцыйны Мінск можа адмовіцца ад удзелу ў саміце «Усходняга партнёрства»

2090 Праглядаў Мінск
Заява пра гэта прагучала ад прэс-сакратара МЗС Беларусі Андрэя Савіных.

«Мы звярнулі ўвагу на публікацыю Польскага агенцтва друку са спасылкай на заяву прэс-сакратара МЗС Польшчы пра «намеры вызначыць форму ўдзелу» беларускай дэлегацыі ў саміце «Усходняга партнёрства».

У сувязі з гэтым лічым неабходным заявіць, што любая дзяржава — удзельнік партнёрства валодае суверэннай правам самастойна вызначаць узровень, персанальны склад і форму ўдзелу на мерапрыемствах «Усходняга партнёрства», — сказаў Савіных.

Паводле яго слоў, беларускі бок належным чынам з захаваннем усіх працэдур прызначыла сваім прадстаўніком на саміце Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Польшчы Віктара Гайсёнка. Хоць запрашаўся, дарэчы, міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў. Такое паніжэнне статусу прадстаўніцтва можна лічыць нейкім дэмаршам афіцыйнага Мінска.

«Калі фармат удзелу або статус Віктара Гайсёнка будуць якім-небудзь чынам абмежаваныя, беларускі бок пакідае за сабой права адмовіцца ад удзелу ў саміце. З юрыдычнага пункту гледжання дакументы саміту, прынятыя без згоды кіраўніка беларускай дэлегацыі, не будуць легітымныя», — гаворыцца ў заяве прэс -сакратара МЗС Беларусі.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны