Навіны Навіны Беларусі

Еўра трымаецца на адзнацы вышэй за 10 тысяч рублёў

Еўра трымаецца на адзнацы вышэй за 10 тысяч рублёў

2253 праглядаў
Па выніках таргоў на дадатковай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы 26 верасня беларускі рубель зноў ўмацаваўся ў адносінах да долара, еўра і расійскага рубля. Аднак зноў нязначна.

Долар цяпер па-рынкаваму каштуе 7830 рублёў, еўра — 10250, а расійскі рубель — 241.

А вось з курсамі Нацбанка зваротная сітуацыя — Br становіцца ўсё больш кволым: долар каштуе ўжо 5584 рублі, еўра — 7498.20, расійскі рубель — 172.02.

З курсамі ў абменніках банкаў сітуацыя такая. Найбольш выгадна долары прадаваць у «Трастбанку» — за 7590, а купляць у «ТК Банку» — 7650. Еўра лепш за ўсё здаць «БелСвісБанку» — па 10165, а купіць еўрапейскую валюту як мага танней можна ў «Абсалютбанку» — па 10350.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны