Навіны Навіны Беларусі

Як апазіцыю прывязалі да выбуху ў метро

Як апазіцыю прывязалі да выбуху ў метро

2454 праглядаў
Ну вось і прарэзаўся матыў тэрактаў — дакладней тое, што нам хацелі паднесці пад выглядам гэтага. Высветлілася, што на адным з допытаў Дзмітрый Канавалаў заяўляў, быццам бы хацеў дэстабілізаваць абстаноўку ў Беларусі дзеля «змены ўлады». Адкуль у гэтай тэмы ногі растуць?

11 красавіка, праз лічаныя гадзіны пасля тэракту, Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся на экстраным нарадзе: «Устанавіце, каму выгадна падарваць спакой і стабільнасць у краіне, хто за гэтым стаіць... Добраuf жыцця нам не дадуць. Я вас аб гэтым папярэджваў. Хто яны? І з адказам на гэтае пытанне прашу паспяшацца».

Дзяржпрапаганда маментальна адрэагавала на гэта ўказанне. Праўладныя палітолагі аператыўна выступілі з заявамі тыпу «тэракт у мінскім метро — вынік папушчальніцтва і залішняга лібералізму уладаў у дачыненні да апазыцыі».

12 красавіка старшыня КДБ Вадзім Зайцаў заяўляе журналістам: «На сённяшні дзень у нас ёсць тры версіі. Першая — дэстабілізацыя становішча ў Беларусі. Не хачу падкрэсліваць, хто стаіць за спробамі дэстабілізацыі, але тое, што камусьці не падабаецца той ўклад, якім жыве беларускае грамадства, — гэта факт. Гэта спроба пасеяць страх, паніку і незадаволенасць праваахоўнікамі, а значыць — і ўладай...»

13 красавіка затрыманы Зміцер Канавалаў на допыце, як папугай, паўтарае сёе-тое са сказанага напярэдадні Вадзімам Зайцавым.

— Для чаго вы гэта зрабілі?

— Для дэстабілізацыі абстаноўкі ў Рэспубліцы Беларусь.

— Патлумачце, што вы разумееце пад дэстабілізацыяй становішча ў Рэспубліцы Беларусь?

— Пасеяць страх, паніку.

Навошта Канавалаву патрэбна была дэстабілізацыя, у той дзень ён не патлумачыў.

15 красавіка на нарадзе па бягучых пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны Аляксандр Лукашэнка заяўляе: «Мы яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў прадбачылі, што нас будуць ціснуць, мэтанакіравана і метадычна, дэстабілізаваць абстаноўку. Так яно і адбылося: спачатку на валютным рынку, потым на харчовым рынку, а потым ірванула ў метро. Цэлы ланцуг».

І вось ужо на адным з допытаў Дзмітрый Канавалаў распавядае, што галасаваў на выбарах 2006 года за кандыдата ад апазіцыі Аляксандра Мілінкевіча, а палітыка Аляксандра Лукашэнкі яму не падабалася. А потым і зусім прызнаецца, навошта хацеў дэстабілізаваць абстаноўку ў краіне: «для змены ўлады».

Невялікае адступленне. Нават сябры характарызавалі Канавалава, як «соню» і «гультая», мала чым цікавіцца і ні да чаго не імкнецца. Вельмі сумнеўна, што такі чалавек меў якія б то ні было палітычныя перакананні і ўжо тым больш прадпрымаў дзеянні для змены ўлады.

Але прапагандысцкі махавік ўжо раскручваўся ў зададзеным кірунку. І раптам хтосьці высокапастаўлены паставіў гэтую тэму на паўзу. Ці надоўга? //«Салідарнасць»

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны