Навіны Беларусь і Свет

Мілінкевіч: Удзел Беларусі ва «Ўсходнім партнёрстве» неабходны і пры аўтарытарнай уладзе, і пры дэмакратычнай

Мілінкевіч: Удзел Беларусі ва «Ўсходнім партнёрстве» неабходны і пры аўтарытарнай уладзе, і пры дэмакратычнай

2819 Праглядаў Мінск Варшава
Лідар Руху «За Свабоду» пракаментаваў Pyx.by рашэнне запрасіць на саміт «Усходняга партнёрства» 29-30 верасня ў Варшаве прадстаўніка афіцыйнага Мінска на ўзроўні МЗС.

«Удзел нашай краіны ва „Ўсходнім партнёрстве“ неабходны перш за ўсё беларускаму грамадству. Ён вельмі важны і пры аўтарытарнай уладзе, і пры дэмакратычнай. Справа толькі ў фармаце і прадстаўнічасці. Таму што гэта крокі па ўмацаванні нашай незалежнасці, яны патрэбныя дзеля нашай палітычнай і эканамічнай мадэрнізацыі, дзеля еўрапейскай інтэграцыі. Уладзе сёння больш за ўсё мрояцца крэдыты — нам патрэбныя сістэмныя перамены», — кажа Аляксандр Мілінкевіч.

«На саміт не могуць быць запрошаныя людзі з улады, што знаходзяцца ў спісе чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕЗ. Але кантакты мусяць працягвацца на ўзроўні дастаткова высокім, каб Захад мог уплываць на сітуацыю ўнутры нашай краіны. У тым ліку для далейшага вызвалення палітвязняў. Адначасова ў межах „Усходняга партнёрства“ ўжо паспяхова развіваецца дыялог з Бруселем грамадзянскай супольнасці Беларусі, што значна паскорыць трансфармацыю нашай дзяржавы пасля дэмантажу аўтарытарнай сістэмы», — адзначае лідар Руху «За Свабоду».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны