Навіны Навіны Руху

Юрась Губарэвіч: Рух «За Свабоду» не займаецца імітацыяй палітычнай дзейнасці

Юрась Губарэвіч: Рух «За Свабоду» не займаецца імітацыяй палітычнай дзейнасці

3618 Праглядаў
Намеснік кіраўніка Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч не лічыць сыход Віктара Карнеенкі з кіраўніцтва арганізацыі разладам у ёй:

«У нас у Беларусі сітуацыя такая закансерваваная, не толькі ва ўладзе, але і ў апазіцыі, што сыход аднаго з лідэраў адной з арганізацыяў успрымаецца як вельмі важная падзея. Насамрэч, гэта звычайны працэс. Людзі схільныя да пэўнага развіцця, да змены сваіх думак, у тым ліку, да пэўнай нязгоды з той лініяй, якую праводзіць арганізацыя, таму яны маюць права выбіраць, дзе яны будуць рэалізоўваць свой патэнцыял».

У адказ на словы Карнеенкі пра тое, што Рух «За Свабоду» не займаецца палітычнай дзейнасцю, Губарэвіч лічыць, што арганізацыя не займаецца імітацыяй палітычнай дзейнасці:

«Сёння немагчыма рэалізаваць сябе ў выбарчых кампаніях, бо яны праводзяцца недэмакратычна, з прадказальным фіналам. Рух „За Свабоду“ абірае тыя рэчы, якія можна рэалізаваць ужо сёння і зараз у Беларусі, якія, натуральна, будуць мець важнае значэнне і зараз, і на перспектыву, таму я не бачу ніякага грунту пад падобнымі прэтэнзіямі».

Абранне новага намесніка кіраўніка Руху «За Свабоду» мусіць адбыцца на з’ездзе арганізацыі. Дата яго правядзення пакуль невядомая. //Еўрарадыё

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны