Навіны Навіны Руху

Карнеенка: Трэба больш актыўна займацца палітыкай, а не асветніцкай і экспертнай дзейнасцю

Карнеенка: Трэба больш актыўна займацца палітыкай, а не асветніцкай і экспертнай дзейнасцю

2521 прагляд
Віктар Карнеенка патлумачыў, чаму сышоў з кіраўніцтва Руху «За Свабоду». На яго думку, сёння трэба больш актыўна займацца палітыкай, а не асветніцкай і экспертнай дзейнасцю.

У каментары Еўрарадыё экс-намеснік Аляксандра Мілінкевіча заявіў, што апошнім часам яго аргументы не ўлічваюцца пры прыняцці рашэнняў, а адказваць за чужыя рашэнні ён не хоча:

«Я лічу, што сёння, калі ў краіне такая сацыяльна-эканамічная сітуацыя, калі людзі па-іншаму ацэньваюць уладу і шукаюць ёй альтэрнатыву, усе адказныя людзі і структуры (нельга ж казаць, што Мілінкевіч грамадскі дзеяч, а не палітык — чалавек жа балатаваўся ў прэзідэнты) павінны якраз працаваць з людзьмі, а не займацца асветніцтвам ці экспертызамі на далёкую-далёкую перспектыву».

Карнеенка кажа, што надалей працягне дзейнічаць у рамках Аб’яднанай грамадзянскай партыі, з якой ён не выходзіў. Разам з тым ён адзначае, што не бачыць у сённяшняй Беларусі ніводнай самадастатковай палітычнай структуры, якая можа самастойна ўплываць на палітычную сітуацыю. Таму выйсце ён бачыць у кансалідацыі палітычнах сілаў.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны