Навіны Навіны Беларусі

Канавалаў заявіў, што яго катавалі

Канавалаў заявіў, што яго катавалі

2244 праглядаў Мінск Віцебск
На судовым працэсе паводле справы аб выбухах у Мінску і Віцебску зачыталі пратаколы допытаў галоўнага падазраванага Дзмітрыя Канавалава, праведзеныя 13 і 18 красавіка.

Падчас допыту 18 красавіка Канавалаў адмовіўся ад дадзеных раней паказанняў пра сваю датычнасць да выбухаў у Віцебску ў 2005 г. Следчаму ён заявіў, што раней прызнаўся ў здзяйсненні гэтых злачынстваў пад ціскам працаўнікоў міліцыі пасля затрымання 12 красавіка. На пытанне следчага, у чым заключаўся ціск, Канавалаў адказаў: «Ужыванне гвалту».

Ён распавёў, што ўсё адбывалася ў памяшканні Галоўнага ўпраўлення барацьбы з арганізаванаю злачыннасцю і карупцыяй МУС. Два працаўнікі міліцыі паклалі яго на жывот, рукі ў кайданках зацягнулі пад скрыжаваныя ззаду ногі. Паводле Канавалава, яму сказалі, каб ён даў паказанні пра выбухі ў Мінску ў 2011 і 2008 гг. і ў Віцебску ў 2005 г.

Разам з тым на гэтым жа допыце Канавалаў заявіў, што прызнае сваю датычнасць да выбухаў у Мінску ў 2008 і 2011 гг., перадае БелаПАН.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны