Навіны Навіны Руху

Віктар Карнеенка: Грамадзянская супольнасць дэманструе добры прыклад для палітычных інстытутаў

Віктар Карнеенка: Грамадзянская супольнасць дэманструе добры прыклад для палітычных інстытутаў

2747 Праглядаў Мінск
Намеснік старшыні Руху «За Свабоду», які ўдзельнічаў у працы Канферэнцыі «Дарожная карта Ўсходняга партнёрства для Беларусі», лічыць, што беларускія грамадскія аб’яднанні працуюць зладжана і кансалідавана.

— Грамадскія аб’яднанні дэманструюць добры прыклад для палітычных інстытутаў. Ёсць жаданне супрацоўнічаць і гэтае жаданне рэалізуецца на практыцы. Гэта было прадэманстравана мінулым разам, на Форуме грамадзянскай супольнасці ў Бруселі, калі беларуская група была самай актыўнай і падрыхтаванай, у выніку чаго амаль усе прапановы былі падтрыманыя калегамі з іншых краін. Гэтак было і зараз, на Канферэнцыі Нацыянальнага Форума грамадзянскай супольнасці «Дарожная карта Ўсходняга партнёрства для Беларусі», — лічыць Віктар Карнеенка.

Паводле намесніка старшыні Руху «За Свабоду», у палітычным асяродку, на жаль, сітуацыя значна горшая.

— У свой час мы выходзілі з прапановамі імкнуцца выпрацоўваць агульныя пазіцыі па найбольш вострых пытаннях унутранай і знешняй палітыкі. Раней па ініцыятыве Мілінкевіча збіраліся лідэры партый, дамаўляліся, і мы прапаноўвалі міжнародным інстытутам кансалідаваныя рашэнні. Еўракамісія ды іншыя інстытуты значна больш сур’ёзна ставіліся да калегіяльных рашэнняў і рэкамендацый, — дадае Віктар Карнеенка.

На Канферэнцыі Нацыянальнага Форума грамадзянскай супольнасці, якая праходзіла ў Мінску 5-6 ліпеня, былі прынятыя дакументы па ўсіх чатырох базавых платформах еўрапейскага партнёрства — «дарожныя карты», дзе распісана, якія праблемы ў першую чаргу хвалююць грамадзянскую супольнасць і што трэба зрабіць для іх вырашэння. Былі дадзены рэкамендацыі трыццаці арганізацыям вылучыць сваіх прадстаўнікоў на Форум грамадзянскай супольнасці, які адбудзецца ў лістападзе ў Берліне.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны