Навіны Беларусь і Свет

«Беларусі мае сэнс зрабіць крокі насустрач Еўропе да прэзідэнцкіх выбараў у Расіі»

«Беларусі мае сэнс зрабіць крокі насустрач Еўропе да прэзідэнцкіх выбараў у Расіі»

3475 Праглядаў Талін
Спецдакладчык Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы па Беларусі ад Камітэта па палітычных пытаннях Андрэс Херкель выступіў перад дэлегатамі чацвертага Кангрэса новай беларускай дыяспары, што праходзіў ў Таліне на мінулым тыдні.

На думку палітыка, беларускі прэзідэнт застаецца дыктатарам. ЕЗ не мае ілюзіяў наконт яго перавыхавання. Вызваленне палітвязняў — неабходны крок для аднаўлення стасункаў з аб’яднанай Еўропай, але не дастатковы. Для нармалізацыі адносінаў важна дазволіць правядзенне масавых акцый, гарантаваць свабоду СМІ, забяспечыць правядзенне свабодных і сумленных выбараў і выканаць шэраг іншых рэкамендацый

У той жа час Андрэс Херкель зазначае, што для палітыкаў еўрапейскіх краін пытанне Беларусі стаіць пасля пытанняў, якія наўпрост тычацца іх выбаршчыкаў.

Спецдакладчык ПАРЕ па Беларусі таксама даў ацэнку санкцыям супраць Беларусі з боку ЗША і Еўропы. На думку палітыка, многія еўрапейскія краіны маюць свае інтарэсы, што ўскладняе выпрацоўку агульнай пазіцыі ЕЗ па пытанні санкцый.

На думку Херкеля, пасля прэзідэнцкіх выбараў у Расіі яе кіраўніцтва можа актыўна заняцца беларускім пытаннем. Беларусі мае сэнс зрабіць крокі насустрач Еўропе да расійскіх выбараў.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны