Навіны Навіны Беларусі

У Надзеі Ермаковай ёсць надзея на рэзкае падзенне курсу долара

У Надзеі Ермаковай ёсць надзея на рэзкае падзенне курсу долара

3002 праглядаў
Нацбанк Беларусі не выключае рэзкага падзення курсf долара на наступным тыдні, заявіла старшыня яго праўлення Надзея Ермакова. Гэта звязваецца з тым, што прадпрыемствам неабходна будзе выплаціць падаткі ў рублях. Акрамя гэтага, у краіне значна ўзрасла колькасць валюты, якая здаецца насельніцтвам.

Надзея Ермакова ў інтэрв’ю на тэлеканале СТБ падзялілася сваёй валютнай надзеяй наконт курса долара:

— Мы думалі, што ён будзе дзе-то дзевяць, можа, крыху больш за дзевяці. Але ад таго, што ён склаўся на ўзроўні 8600, становіцца ўтульна, і з’яўляецца надзея на тое, што пойдзе яшчэ ніжэй. Мы думаем, што ён будзе акуратна-акуратна ісці ніжэй. А можа мабыць, нават дзесьці на наступным тыдні ён рэзка пойдзе ўніз.

Наступны тыдзень — гэта падатковы тыдзень. І прадпрыемствам будуць патрэбныя беларускія рублі для таго, каб аплаціць падаткі ў бюджэт. Але як іх атрымаць? Трэба прадаць валюту.

У першы дзень працаваць абменнікі па новым курсе пачалі пасля абеду і, натуральна, народ акуратна неяк, асцерагаючыся яшчэ, панёс валюту. Калі было дзесьці 3 млн. за першы дзень куплена на чыстай аснове, то ўчора ўжо ў пяць разоў павялічылася купля. За сённяшні дзень яшчэ больш будзе павялічана купля. Мы ўжо бачым па асобных рэгіёнах, што па трэцім разе пачалі развозіць беларускія рублі па абменніках.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны