Навіны Навіны Беларусі

У ААН прызналі факт дыскрымінацыі актывісткі Руху «За Свабоду» па палавых прыкметах

У ААН прызналі факт дыскрымінацыі актывісткі Руху «За Свабоду» па палавых прыкметах

3283 праглядаў Брэст
Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын прызнаў парушэнне правоў брэстаўчанкі Інгі Абрамавай падчас зняволення ў ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ) Ленінскага РАУС Брэста. Пра гэта гаворыцца ў рашэнні камітэта, якое 16 верасня атрымала Абрамава, распавёў праваабаронца Раман Кісляк, які прадстаўляе яе інтарэсы ў гэтым міжнародным органе.

«Беларускія жанчыны атрымалі магчымасць звяртацца туды ў 2004 годзе пасля прыняцця і ратыфікацыі Беларуссю факультатыўнага пратакола канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх форм дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын», — зазначыў праваабаронца.

Ён нагадаў, што актывістка Руху «За Свабоду», член АГП Інга Абрамава накіравала індывідуальны зварот у Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын 22 снежня 2008 года.

Дангэтуль яна беспаспяхова абскардзіла ў беларускіх інстанцыях умовы ўтрымання ў ІЧУ Ленінскага РАУС Брэста, дзе, як мяркуе Абрамава, была дапушчана дыскрымінацыя яе як жанчыны.

Абрамаву затрымалі супрацоўнікі міліцыі ў Брэсце 10 кастрычніка 2007 года разам з актывістам апазіцыі Юрыем Бакурам. Яны развешвалі сінія стужачкі на вадасцёкавых трубах дамоў, каб прыцягнуць увагу грамадскасці да маючай адбыцца ў Мінску акцыі «Еўрапейскі марш».

11 кастрычніка за «нецэнзурную лаянку» актывістку асудзілі на пяць сутак адміністрацыйнага арышту, які яна адбывала ў ІЧУ Ленінскага РАУС.

У скарзе ў камітэт Абрамава заяўляла, што ва ўстанове, дзе персанал складаўся толькі з мужчын, яна мела дыскрымінацыі па палавых прыкметах. У прыватнасці, супрацоўнікі ІЧУ мелі магчымасць назіраць за ёй увесь час, у тым ліку калі яна пераапраналася і карысталася туалетам.

Пры змяшчэнні Абрамавай у ізалятар супрацоўнік дазволіў сабе дакранацца да яе, што яна расцаніла як сексуальнае дамаганне. На яе пярэчанне адносна гэтага другі міліцыянер заяівў, што яны могуць яе распрануць.

«Гэта першае рашэнне Камітэта ААН па ліквідацыі дыскрымінаыі ў дачыненні да жанчын па скарзе на Беларусь, — падкрэсліў праваабаронца ў інтэрв’ю БелаПАН. — Камітэт патрабуе ад беларускага ўрада выдзялення Абрамавай кампенсацыі за нанесены ёй у ІЧУ маральны ўрон у выніку знявагі, зневажальнага абыходжання і сексуальнага дамагання. Таксама ён рэкамендуе Беларусі забяспечыць належнае абыходжанне з жанчынамі-зняволенымі і павагу іх чалавечай годнасці».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны