Навіны Навіны Руху

Мікіта Ліхавід схуднеў у зняволенні на 17 кг

Мікіта Ліхавід схуднеў у зняволенні на 17 кг

5902 праглядаў Наваполацк
15 верасня, на наступны дзень пасля вызвалення, актывіст Руху «За Свабоду» Мікіта Ліхавід завітаў разам з са сваёй маці на офіс арганізацыі — каб пагаварыць з паплечнікамі.

Мікіта распавёў пра знаходжанне ў Наваполацкай калоніі. Па яго словах, сітуацыя на зоне — зрэз беларускай дзяржавы, дзе адміністрацыя — улады, а зняволеныя — народ.

Пра тое, як кормяць ў калоніі, пра супрацоўніка санчасткі доктара Смерць, пра падломванне яго штрафным ізалятарам ды пра шмат што іншае — чытайце днямі на Pyx.by.

Мікіта Ліхавід выглядае бледным і схуднелым — з 90 да 73 кілаграмаў, але перабывае ў добрым настроі.

Мікіта Ліхавід зняў свой партрэт з шэрагу фотаздымкаў палітзняволеных у памяшканні Камітэта абароны рэпрэсаваных «Салідарнасць»

Мікіта з маці Аленай Ліхавід

Мікіта Ліхавід распавядае пра «зону»

З паплечнікамі

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны