Навіны Навіны Беларусі

Вызваленыя яшчэ 11 палітвязняў (спіс)

Вызваленыя яшчэ 11 палітвязняў (спіс)

2796 Праглядаў
Як паведамляе прэзідэнцкая прэс-служба, Аляксандр Лукашэнка, «кіруючыся прынцыпамі гуманнасці», падпісаў указ аб памілаванні яшчэ 11 фігурантаў крымінальнай справы аб нібыта масавых беспарадках у Мінску 19 снежня мінулага года.

У адрозненне ад вызвалення дзвюх першых груп асуджаных за Плошчу цяпер аб напісанні апазіцыянерамі прашэнняў аб памілаванні не паведамляецца.

Пакуль вядома, што вызваляюцца Павел Вінаградаў, Фёдар Мірзаянаў, Аляксандр Малчанаў, Аляксандр Класкоўскі, Дзмітрый Новік, Уладзімір Лобан, Аляксандр Атрошчанкаў, Алег Федаркевіч, Дзмітрый Буланаў, Ілля Васілевіч, а таксама актывіст Руху «За Свабоду» Мікіта Ліхавід.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны